гандлярок



Автор Алексей Бурдюк задал вопрос в разделе Домашние задания

кароткі змет твора "Гандлярка і паэт" и получил лучший ответ

Ответ от Condorita[гуру]
Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне асноўнае і ў аповесці «Гандлярка і паэт» (1975). Твор гэты вызначаецца асаблівым наватарскім зместам, бо ў якасці галоўнай абрана гераіня, зусім не тыповая для літаратуры таго часу, — прадстаўніна сацыяльных нізоў, гандлярка з Камароўскага рынку. У сваім дзённіку I. Шамякін згадвае «мудрых крытыкаў», як яны разносілі аповесць (у Маскве на абмеркаванні прозы!) за тое, што ў яе цэнтры — камароўская гандлярка. Дагаварыліся «мудрацы», што не было такіх у Мінску (гандлярак не было!) і з адыходам нашых часцей ніхто не рабаваў магазіны і склады — такія свядомыя былі савецкія людзі!»
Вобраз Вольгі Ляновіч — несумненная знаходка пісьменніка, хоць па задуме, як прызнаўся пазней сам аўтар, ён не меў намеру вылучаць Вольгу на першы план. Першым павінен быў заставацца Паэт.
Вольга Ляновіч (па вулічнаму Ляновічыха) выратоўвае з лагера ваеннапалонных паэта і кніжніка Алеся Гапанюка, па псеўданіму Алеся Шпака. Непрыкметна для сябе Вольга, салдатка, спрактыкаваная жанчына і маці, пакахала Алеся.
Крытыкай сцвярджалася, што рост самасвядомасці Вольгі Ляновіч адбываўся пад непасрэдным уплывам ідэйна свядомага Алеся Шпака, які далучыў маладую жанчыну да вялікага свету паэзіі, найперш — Блока, да неўміручых ідэй вялікага Кастрычніка. І праз гэта зрабіў з Вольгі-гандляркі свядомага барацьбіта з ворагам.
Вобраз Алеся Шпака па ступені мастацкай дасканаласці значна ўступае жывому і рэальнаму вобразу Вольгі Ляновіч. Як і яго папярэднікі, героі ідэальныя, ён заідэалагізаваны, маральна просталінейны, хоць і імкнецца аўтар запэўніць чытача, што Алесь як паэт — натура вельмі чуйная, нават «сентыментальная», ён чуў «і тое, што чуюць нямногія, крык болю, стогн, плач, рыданні, перадсмяротны ўздых, страшны смех, пракляцці і п'яны вэрхал забойцаў. Паэт чуў усё сэрцам». Але гэтая чуйнасць, на жаль, застаецца на стадыі аўтарскай дэкларацыі. Першапачаткова ствараецца ўражанне, што Алесь Шпак у нечым паўтарае Сеню Пясоцкага з «Трывожнага шчасця». Тая ж шчырасць, чысціня душы, тая ж непрактычнасць і непрыстасаванасць у жыцці. Толькі гэта вонкавае падабенства. Пясоцкі быў тонкі псіхолаг, ён добра разумеў душу субяседніка, адчуваў боль іншага. Алесь — «паэт» і «рамантык» — гэтага пазбаўлены. Ён так і не ўсвядоміў да канца ўсепаглынальнага страху і болю Вольгі за жыццё і лёс сваёй маленькай дачкі, не адчуў сэрца маці. Асноўным і неабвержным для яго заставалася адно: «Не! Біць, біць іх трэба! Каб зямля пад імі гарэла! Як Сталін казаў...». Дарэчы сказаць, у палоне абстрактнага гуманізму разам з Алесем застаюцца і кіраўнікі гарадскога падполля: «Нельга яму, кіраўніку, — зусім шчыра прызнаецца Аўсей-Андрэй, — думаць пра адно дзіця і забывацца, хаця б на міг, пра мэту страшнай, але свяшчэннай вайны». Алесь не разумее Вольгу, не разумее яе хістання, бачачы ў гэтым толькі «жаноцкую абмежаванасць». Асуджае «камерцыю» жанчыны, ігнаруючы тое, што ў галодны час ліхалецця гэта таксама можа быць не толькі адна з форм існавання, але і выжывання таксама.
Свет Вольгі зусім іншы. Характар жанчыны пазбаўлены ўсялякай зададзенасці. Ён — жывы, рэальны.
У Вольгі была свая праўда, хоць «пра яе праўду ніхто ніколі не пісаў — ні Пушкін, ні Купала». Гэтая праўда — народны практыцызм. Алесь жа быў «незямны, як анёл». Праўда, ён намагаўся разгадаць жанчыну: «Што ж яна такое? Хто яна? Гандлярка? Мяшчанка? Ці Чалавек і Маці?». Характар Вольгі і яе паводзіны не ўмяшчаліся ў той воблік жанчыны, які ў сваім уяўленні стварыў Алесь пасля прачытаных кніжак. Таму і не можа ён за яе паручыцца перад партызанскім кіраўніцтвам, як не можа на гэта адважыцца і сяброўка Вольгі, «правільная» камсамолка Лена Бароўская. Уяўленні Алеся аб патрыятызме спрошчаныя, яны абмежаваны рамкамі абароны савецкай улады і абстрактна зразуметага «абагульненага» вобраза савецкага народа. Пачуццё патрыятызму Вольгі мае іншы змест — яно канкрэтнае. Гэта яе дом, яе сядзіба, яе дзіця і нават яе «рыначныя справы». У асобе Вольгі ўжываецца і гандлярка, і мяшчанка, і Чалавек, і Маці.
Источник:

Ответ от 3 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с ответами на Ваш вопрос: кароткі змет твора "Гандлярка і паэт"
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*