хадоська и ганна



Людзi на балоце

Автор стас дмитриюк задал вопрос в разделе Домашние задания

характеристика героя яухима из рлмана людзи на балоье и получил лучший ответ

Ответ от
Характарыстыка Яухима з рамана "Людзі на балоце":
Ты когда мову выучишь?

Ответ от Green flower[гуру]
Яўхім Глушак. А гэта сын багацея. Ён вельмі напорысты ў дасягненні сваёй мэты, а мэта яго – мець ў ролі жонкі Ганну Чарнушку. Яўхім думае, што за грошы можна купіць усё, нават каханне. Яму ўсё роўна, што робіцца на душы ў Ганны, толькі б яму было добра. Мачыха Ганны з вялікай радасцю аддае Ганну ў дом Глушакоў, бо ведае, што парадніцца з багацеямі – гэта жыць лепей, што не трэба будзе адрабляць павіннасць Глушакам. Ганна вымушана выйсці за Яўхіма, якога не кахае, нават ненавідзіць. Дзяўчына вельмі перажывае, доўга думае аб сваім будучым жыцці і пераконвае сябе, што не ўсё так дрэнна, што можна пражыць і без кахання. Але праз некаторы час разумее, што памылялася, бо што гэта за жыццё, калі муж "любіць, як грушу – вытрасе скора душу".

Ответ от Коба Цибуля[новичек]
Папулярнасць твора “людзі на балоце” Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым жыццём палескай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.
Адным з самых прывабных у творы зяўляецца вобраз Ганны Чарнушкі. На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Васiля яна спачатку не вылучала з лiку сваiх равеснiкау. Усе пачалось з летняга вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае нясмелае каханне. На вачах Ганна вырастае ў незвычайна прыгожую дзяучыну, поўную годнасцi, чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi. З псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. Яна пакахала глыбока, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяў. З глыбiней намалявана трагедыя дзяўчыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няўмольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога. Раман усебакова iмкнецца абгрунтаваць, чаму Ганна, у якой развiта пачуцце уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi за Яўхiма. Нялегка дасталося ей гэтае рашэнне. Пасля сватання Ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. Яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душы i ахвоты. “Сцерпiцца – злюбiцца, " угаворвала сябе Ганна. Але не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даужэй яна жыве у сямi Глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней - памерла. "Бог дау -- бог узяу", --вось рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi.Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу, якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.
Лес Ганны склауся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (Васiль застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда. Вобраз Ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы Я. Купалы «Бандароўна». Прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літаратуры.

Ответ от 3 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с похожими вопросами и ответами на Ваш вопрос: характеристика героя яухима из рлмана людзи на балоье
Эстевес Эмилио на Википедии
Посмотрите статью на википедии про Эстевес Эмилио
Гана на Википедии
Посмотрите статью на википедии про Гана
Люми на Википедии
Посмотрите статью на википедии про Люми
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*