Автор Кирилл Маринич задал вопрос в разделе Прочие искусства
Как фамилия министра культуры Беларуси. как имя и фамилия действующего министра культуры Беларуси и получил лучший ответ
Ответ от Belyi Medved[гуру]
Латушко, Павел Павлович
Министерство культуры (Минкультуры)
Министр – Латушко Павел Павлович
220004, г. Минск, пр. Победителей, 11
Тел. (8-017) 203-75-74
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Павел Паўлавіч Латушка
Нарадзіўся 10 лютага 1973 года ў горадзе Мінску.
Скончыў у 1995 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; у 1996 г. – факультэт перападрыхтоўкі пры МДЛУ.
З 1995 па 1996 г. працаваў аташэ аддзела міжнароднага публічнага права і прававых праблем многабаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; з 1996 па 2000 гг. - віцэ-консул, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Беластоку (Рэспубліка Польшча) ; з 2000 па 2002 гг. - начальнік упраўлення інфармацыі–прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; з 2002 па 2008 гг. - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2009 г. № 286 Павел Латушка прызначаны 5 чэрвеня 2009 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.
Павел Латушка ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; арганізацыю перспектыўнага і бягучага планавання работы Міністэрства; арганізацыю работы калегіі Міністэрства; каардынацыю дзейнасці Міністэрства з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання; эканамічную палітыку Міністэрства; арганізацыю кантрольна-рэвізійнай работы; дзяржаўную кадравую палітыку; арганізацыю работы са сродкамі масавай інфармацыі.
Латушко