сочинение на тему весна на беларускай мове



что такое счастье на белорусском языке

Автор Алина Пригара задал вопрос в разделе Домашние задания

Сочинение на бел мове на тему что такое счастье и получил лучший ответ

Ответ от Буч 007[гуру]
На гэтую тэму можна разважаць бясконца, і ўсё роўна, пытанне застанецца не вырашаным. Ну як можна вызначыць, што такое шчасце, калі ў кожнага чалавека сваё паняцце і ўяўленне пра яго? Колькі людзей на свеце, столькі і паняццяў пра шчасце.
Шчасце ўжо ў тым, што мы жывём на гэтым свеце. Нам здорава пашанцавала, таму што мы нарадзіліся, прыйшлі ў жыццё з небыцця, можна сказаць, на імгненне, і потым зноў знікнем у гэтым бясконцым небыцці. А маглі б не нарадзіцца, не прыйсці, так і застацца ў бясконцай цемры і невядомасці. Калі пра гэта падумаеш, то адразу становіцца зразумела, што на зямлі жывуць сапраўдныя шчасліўчыкі.
Паэт А. Куляшоў уяўляў шчасце ў актыўным жыцці:
...шчасце
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы ...І з ім таксама нельга не згадзіцца, бо без працы, без сяброў чалавек не можа быць шчаслівым. Як не можа быць шчаслівым без творчасці, без падарожжаў, без кахання.
Каханне - гэта, мабыць, асобная ўмова для таго, каб чалавек спазнаў шчасце. Каханне ўзнімае чалавек не толькі над зямлёй, але і над самім сабой, яно напаўняе лёгкасцю і натхненнем. Закаханы чалавек можа здзейсніць тое, што раней яму здавалася недасягальным: устанавіць які-небудзь спартыўны рэкорд, напісаць верш, пабудаваць дом і пры гэтым ён не адчуе стомы, а будзе незвычайна шчаслівы.
Розным бывае чалавечае шчасце. Для маладых бацькоў вялікае шчасце - нараджэнне дзіцяці, а для сталых людзей шчасцем будзе назіраць, як дзіця расце, мужнее, праходзіць усе этапы чалавечага жыцця. Тады бацькі адчуваюцьрадасць, што жыццё пражылі не дарэмна. І гэта робіць іх шчаслівымі.
Чалавечае шчасце вельмі шматграннае, нельга прадугледзець усе ўмовы, калі чалавек адчувае сябе шчаслівым або няшчасным. Бог надзяліў нас розумам, здолнасцю думаць, разважаць, таму мы маем магчымасць самі паклапаціцца пра сваё шчасце. І не толькі сваё, але і нашых родных і блізкіх, бо не можа быць поўным шчасце, калі побач блізкім людзям кепска.
Як бы зрабіць так, каб на зямлі ўсе сталі шчаслівымі?

Ответ от 3 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с похожими вопросами и ответами на Ваш вопрос: Сочинение на бел мове на тему что такое счастье
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*