тарас на парнасе



Автор Ўля Прасалова задал вопрос в разделе Лингвистика

напишите пож. сочинение "паэма "Тарас на Парнасе" жамчужына беларскай литаратуры" и получил лучший ответ

Ответ от Леди Лео ? Ясноокая ?[гуру]
"Паэма "Тарас на Парнасе" - жамчужына беларускай литаратуры"
Аўтар: Канстанцін Вераніцын
«Тарас на Парнасе» — сатырычна-гумарыстычная паэма Канстанціна Вераніцына (паводле асобных дасьледчыкаў Элегія Пранціша Вуля, напісаная ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Минскій листокъ» 16 траўня 1889. Помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.
Паэма напісаная чатырохрадковымі катрэнамі зь перакрыжаванай рыфмоўкай abab, дзе a — жаночыя рыфмы і b — мужчынскія. Завяршаецца паэма катрэнам з аднымі парнымі мужчынскімі рыфмамі.
Адлюстраваньне нацыянальнага мэнталітэту беларуса — цэнтральная тэма паэмы «Тарас на Парнасе» і адна з галоўных задачаў яе аўтара. Прасякнутая гарманічным, аптымістычным сьветаадчуваньнем аўтара, паэма сьцьвярджае неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.
Адлюстраваньне барацьбы перадавога і рэакцыйнага рухаў у літаратуры XIX ст. — другая тэма паэмы «Тарас на Парнасе» . Непасрэдна разьвіцьцю гэтай тэмы прысьвечаная сцэна ўзыходжаньня літаратараў на Парнас. У полі зроку паэта расейская літаратура. Сымпатыі аўтара цалкам на баку перадавых пісьменьнікаў, якія вызначалі сваёй творчасьцю поступ літаратуры, сымбалізавалі яе важнейшыя і этапныя дасягеньні і посьпехі.
Сюжэт твора — прыгоды палесаўніка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зьніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі клясыцызму.
3 сымпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін зь першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэаліяў карціна побыту беларускіх сялянаў. Сатырычныя выпады скіраваныя супраць псэўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сэнтымэнталізму. Паэма сьцвярджала неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.
У аснове мовы твора ўсходнебеларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца шчыльная сувязь з фальклёрам і народным гумарыстычным апавяданьнем.
Кампазыцыя паэмы: уступ-экспазыцыя з зачынам — аўтарская характарыстыка галоўнага героя; асноўная частка — апавяданьне Тараса пра свае прыгоды на Парнасе; заключэньне-канцоўка — кароткае аўтарскае васьмірадкоўе.
Вобраз Тараса падаецца ў разьвіцьці як праз аўтарскія характарыстыкі ў пачатку і канцы паэмы, так і праз апавяданьне самога героя.
Спачатку адзначаецца рахманасьць, цьвярозасьць, цягавітасьць героя, згадваецца пра прызнаньне яго высокіх станоўчых якасьцяў з боку пана, пані і брахлівага войта. Пасьля ж усяго перажытага падчас парнаскіх прыгодаў перад чытачом паўстае ўжо ня той ранейшы служка сваіх гаспадароў, як на пачатку твора.
З тых пор Тарас ужо не ходзіць
Так рана дужа па барам
А цераз тое і не шкодзіць
Бервеньня красьці ён варам
Тарас — цудоўны апавядальнік. У паэме выдатна перададзеная артыстычная манэра народнага аповеду — зь яго канкрэтнасьцю, прадметнасьцю, экспрэсіяй, шматлікімі гукапераймальнымі словамі і выклічнікамі. За слоўнай плыньню бачацца адпаведныя жэстыкуляцыі і міміка, пэўны сцэнічны вобраз:
Іду сабе я панямногу,
Але й на пень троху прысеў,
Аж разам: лоп! -лоп! -лоп! [8] цераз дарогу,
Здаецца, цецярук зьляцеў.
Прастадушны Тарас знае сабе цану і ведае, што ён зусім ня горшы за іншых вяскоўцаў, і ў той жа час ня строіць зь сябе нейкага бязгрэшнага героя, але як і належыць бываламу палесаўніку-паляўнічаму, Тарас ня супраць часам нешта прыбавіць, прыхарошыць сытуацыю на сваю карысьць.
Хоць не пужлівы я дзяціна,
Але затросься, як асіна,
Зу́бам быць цюцька ляпачу.
Палесаўнік Тарас цікава і артыстычна перадае ня толькі выключна падзейныя паляўнічыя прыгоды. Зусім ня чужое яму і непасрэднае захапленьне красой прыроды, навакольнага сьвету, ён жывы, душэўны, эмацыянальны чалавек.
Паэма - жамчужына беларскай литаратуры - адыграла вялікую ролю ў станаўленьні беларускай літаратурнай мовы, разьвіцьці беларускай літаратуры.

Ответ от 3 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с ответами на Ваш вопрос: напишите пож. сочинение "паэма "Тарас на Парнасе" жамчужына беларскай литаратуры"
спросили в Другое
биография Константин Вереницын
День рождения автора «Тараса на Парнасе»
13 июня (по старому стилю) 1834 года родился
подробнее...
спросили в Хобби
Что означает слово бурлеск?
Бурлеск (фр. burlesque, от итал. burla — шутка) , или Травестия — вид комической поэзии,
подробнее...
Тарас на Парнасе на Википедии
Посмотрите статью на википедии про Тарас на Парнасе
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*