Автор Anna Trocuyk задал вопрос в разделе Домашние задания
Водгук на верш Максима Богдановича "Слуцкия ткачыхи" и получил лучший ответ
Ответ от Елена Зинина[гуру]
Вельмі часта ў сваей паэзіі М. Багдановіч звяртаецца да мінуўшчыны. Прыкладам гэтага з'яўляюцца вершы «Пагоня», «Кніга», «Слуцкія ткачыхі», «Нашых дзедаў душылі абшары лясоў». Па-рознаму бачыцца мінуўшчына аўтару. У вершы «Слуцкія ткачыхі» — гэта сумны час прыгону, калі людзі былі не вольныя рабіць тое, чаго прагла іх душа. Час, калі прыгонныя людзі цалкам залежалі ад пана, выконвалі толькі тое, што хацелася і падабалася яму:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатпыя паясы.
Разам з тым у вершы «Слуцкія ткачыхі» аўтар захапляецца майстэрствам і працавітасцю свайго народа. Слуцкія паясы, выкананыя беларускімі ткачыхамі, успрымаюцца М. Багдановічам як вышыня майстэрства.
Верш "Слуцкія ткачыхі” — адзін з лепшых яго твораў. У ім уваскрашаецца далекае феадальнае мінулае Беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону. Вобраз Васілька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. Ён зліваецца з вобразамі Радзімы, становіцца сімвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамі Радзімы ў лірыцы М. Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкім жыцці. ”Народ, беларускі народ”.
водгук на верш максіма багдановіча слуцкія ткачыхі
Водгук на верш Максіма Багдановіча
“Слуцкія ткачыхі”
Паэзія Максім Багдановіч з'яуляецца
подробнее...