раскиданное гнездо
Автор Анастасия Негрей задал вопрос в разделе Домашние задания
О чем повесть Янки Купалы "Раскиданное гнездо"...самое краткое содержание... сама не нашла ( и получил лучший ответ
Ответ от Alexey Khoroshev[гуру]
Сюжэт драмы «Раскіданае гняздо» (1913) быў падказаны аўтару рэчаіснасцю. Купала, сын арандатара, добра ведаў жыццё такіх сялян-чыншавікоў, як Зяблік, і па ўласнаму вопыту, і па вопыту іншых. Дзед Купалы сутыкнуўся з такой жа несправядлівасцю, што і герой.
Аднак паказаць драму сялянскай сям'і, якая павінна пакінуць абжыты дзядамі і прадзедамі кут, толькі адна з пастаўленых Купалам у творы мастацкіх задач. Побач з гэтым аўтар гаворыць пра пошукі Беларусі шляху да новага жыцця. Пра яго думаюць, мараць амаль усе героі п'есы, уяўляючы новае, шчаслівае жыццё па-рознаму. Сымон звязвае яго са справядлівасцю, з працай на ўласнай зямлі, Зоська — з казачнай краінай, дзе цвітуць прыгожыя кветкі і спяваюць райскія птушкі, Данілка — з магчымасцю граць на скрыпачцы для ўсіх людзей, Марыля — са спакоем і лагоднасцю. Пошукі шляхоў да новай Беларусі — другі, сімвалічны план прачытання драмы «Раскіданае гняздо» .
Героі яе вымушаны шукаць выйсця з рэальнага становішча, у якім апынулася сям'я пасля адмовы Паніча аддаць зямлю ў арэнду на новы тэрмін і самагубства гаспадара. Гэты, больш просты, рэалістычны план твора звязаны таксама з вызначэннем шляху. У кожнага героя ён аказаўся сваім, адметным — і вялікая дружная сям'я Зяблікаў распалася. Марыля з малымі дзецьмі і Данілкам надзяваюць жабрацкія торбы, Сымон і Зоська ідуць на Сход, па Бацькаўшчыну. Але гэта толькі напрамкі, бо не супадаюць шляхі Марылі і Данілкі (з рознымі думкамі і мэтамі яны кіруюцца ў белы свет) , і вельмі непадобныя Сымон і Зоська, каб ісці адным шляхам. Сымон вырашэнне праблем чалавечага жыцця звязвае з сілай, барацьбой, што падкрэсліваецца аўтарам сімвалічнай дэталлю — герой на працягу амаль усяго дзеяння не разлучаецца з сякерай. Зоська свет чалавечых узаемаадносін спрабуе будаваць на каханні і дабрыні (яе сімвал у творы — кветкі).
Аўтар нібыта прызнае раўназначнасць усіх шляхоў, якія выбіраюць героі, прынамсі, сам не вылучае ніводзін як правільны. Так, жыццё жорстка карае даверлівасць і летуценнасць Зоські, але і Сымон нічога не дамагаецца, не можа адстаяць роднае гняздо.
Тупіковы шлях, як паказвае Купала, гэта шлях Лявона Зябліка, які спадзяваўся з дапамогай закона вярнуць зямлю. Смерць героя сведчыць, што тут шукаць ужо няма чаго. Стары існуючы лад не можа па-справядлівасці вырашыць грамадскія і сацыяльныя праблемы і ніяк не стасуецца з будучыняй Беларусі.
Істотную ролю ў творы іграе вобраз Вялікага Сходу. П. Васючэнка паказвае няслушнасць ранейшай трактоўкі гэтага сімвалічнага вобраза, адзначаючы, што «ў купалаўскай сімволіцы рэвалюцыя звязана з інакшым шэрагам вобразаў, паміж якімі — завіруха, пажар.. . Вялікі Сход — не помста і не бунт; каб трапіць на яго, Сымон і Зоська мусяць пайсці ў процілеглую старану ад пажару.. . На Сходзе будзе вырашацца лёс Бацькаўшчыны, лес мільёнаў, але дзеля таго на ім патрэбна прысутнасць кожнага, а не жменькі бунтаўнікоў, мсціўцаў».
«На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход» , — пакліча Купала «аграблены, закованы народ» у 1918 г. , пасля дзвюх прайшоўшых рэвалюцый (верш «На сход!») .
Я. Купала вылучаў «Раскіданае гняздо» сярод іншых п'ес. «Я памру, але «Раскіданае гняздо» зойме яшчэ на сцэне свае пачэснае месца і загаворыць на поўны голас. Я ўклаў у гэтую п'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі і прозе» , — пісаў народны паэт.
Драма ўпершыню была пастаўлена і надрукавана пасля падзення царызму.
Источник: Литература.:
Кто делает свое гнездо из бумаги?
Бумажные осы
Тип: членистоногие
Класс: насекомые
Отряд: перепончатокрылые
подробнее...
Как шершни делают свои гнезда?
— наиболее крупные осы, живущие семьями. Относятся к роду перепончатокрылых насекомых семейства ос
подробнее...
Сколько времени пилюльная оса строит гнездо? Сколько времени в нем живёт новая оса, пока не выйдет из гнезда?
Гнездо они строят за один день, иногда больше в зависимости от вида, погодных условий и тд..
подробнее...
почему нельзя разорять птичьи гнезда???
птицы защищают растения от насекомых-вредителей, особенно когда кормят птенцов, а для этого нужно
подробнее...
какие бывают формы гнезд?
На земле — кладка без гнезда у козодоя (А) и кулика зуйка (Б) , рябчика (В) и обыкновенной чайки
подробнее...
Есть ли гнездо для флешь карты на Samsung GT-S5230 ???и куда ее вставлять?
гнездо лучше не вставлять, а на дерево вешать.. .
подробнее...
Придумайте рифму к слову "гнездо". Лучшей рифме- лучший ответ.
я после вспоминал не раз
полёт, удар ...ещё , гнездо ,
потом об ветки восемь раз...
подробнее...
В какое время года ЛЕСНЫЕ птицы делают гнездо
Для всего земного шара правило общее: птицы начинают гнездиться в такие сроки, чтобы выкармливание
подробнее...