на ростанях



Автор Ђвоя ЛЮБИМАЯ ЗАЙКА=)) задал вопрос в разделе Школы

краткое содержание на росстанях в полесской глуши и получил лучший ответ

Ответ от КРИСТИНА.[гуру]
в гуугле попробуй напиши ref.by здесь есть сочинения на белорусском языке.

Ответ от Beauty girl[активный]
Андрэю Лабановічу, маладому настаўніку "па душы быў і гэты глухі куток Палесся, аб якім яшчэ дома так многа цікавага наслухаўся ад аднаго старога аб'ездчыка, і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычаямі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч; гэты некрануты край старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу..." Вёска Цельшына - першае месца яго самастойнай працы.Сваю дзейнасць Лабановіч пачынае з паездкі ў воласць. Калега Лабановіча Саханюк знаёміць яго з мясцовай інтэлігенцыяй, з пісарам і яго памочнікам, з "пісаранкамі", дочкамі Пятра Восіпавіча, з айцом Кірылам і матушкай. Апошні ўразіў Лабановіча непрыняццем мужыка, непавагай да яго, з чым настаўнік горача спрачаецца. Разам з тым а. Кірыл лечыць і матэрыяльна падтрымлівае прыхажан. Лабановіч вымушаны прызнаць, што а. Кірыл "многа лепшы за тых, хто пра народ гаворыць высокія словы".Стараста Раман Круглы загадвае цельшынцам пасылаць дзяцей у школу. Лабановіч праводзіць першыя заняткі, знаёміцца з вучнямі, імкнецца з першых крокаў заслужыць іх давер. "Сваё галоўнае назначэнне як настаўніка Лабановіч вызначыў так: абудзіць і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з'явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі - як выніклі? У чым іх прычына?"Лабановіч знаёміцца з сям'ёй пана падлоўчага. З першага вечара маладому настаўніку кінулася ў вочы старэйшая дачка падлоўчага Ядзвіся, "стройная чарнявая дзяўчына, гадоў шаснаццаці".Справа ў школе наладзілася. Лабановіч радаваўся поспехам сваіх навучэнцаў, аддаваў ім шмат часу.На свята, пасля вечарыны ў арцельнага старасты Бабініча, дзеці якога павінны былі хадзіць у Цельшынскую школу, Лабановіч выбраўся да свайго былога настаўніка, сябра Турсевіча. Узаемная радасць ад сустрэчы. Гаворка-спрэчка пра сэнс жыцця (пра гэта Лабановіч нямала думаў на адзіноце), пра прыгажосць роднай прыроды, служэнне свайму народу.Турсевіч паведамляе, што збіраецца падацца ў інстытут. Лабановіч таксама адчувае патрэбу ў ведах, але інстытут яго не вабіць. "Гэта тая ж самая казарма - семінарыя, розніца толькі ў тым, што інстытут канчаткова заб'е ўсё яшчэ больш-менш жывое ў нашай душы, чаго не забіла семінарыя, і з настаўніка зробіць сухога кашчэя-чыноўніка", - гаворыць ён сябру, упершыню ў глыбі душы адчуўшы быццам нейкую непрыязнасць да яго.Зайшоўшы па вяртанні ў Цельшына да пана падлоўчага, Лабановіч прыкмеціў, што Ядвіся ім вельмі цікавіцца. "Яе акрутлыя цёмныя вочы затрымліваліся на ім часта і доўта, то радасныя, то ясна-спакойныя, то крыху як бы засмучаныя, і глыбока западалі яму ў самае сэрца..." Разам з тым настаўнік адчуваў страх перад каханнем. Ён баяўся, што гэтым звяжа сябе. "Яго цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд..." А вобраз Ядвісі стаяў у вачах і нібы смяяўся з яго разважанняў.Ад старожкі бабкі Мар'і Лабановіч ведаў сямейнае жыццё свайго суседа пана падлоўчага. Першая жонка яго памерла, пакінуўшы дзвюх дачок і сына. У сям'і пан падлоўчы быў жорсткім чалавекам, біў і першую, і другую жонку. Сваёй запалоханасцю, пакорлівасцю лёсу пані падлоўчая выклікала ў Лабановіча і шкадаванне, і непавагу.Настаўнік Саханюк прыязджае ў Цельшына "збіраць гарцы" (сяляне, чые дзеці вучыліся ў школе, даплачвалі настаўніку за працу збожжам). Пастанова была прынята ў той час, калі ў Целыныне не было школы, аднак Саханюк лічыць законнымі ўласныя дзеянні. Лабановіч рашуча адстойвае свае правы.Ядвіся з Габрынькай ад'язджаюць на некалькі тыдняў да бацькавых сваякоў на Гродзеншчыну.Лабановічу здаецца, што ён, працуючы толькі з дзецьмі, робіць не ўсё, што можа і павінен рабіць як інтэлігент і патрыёт свайго краю. Настаўнік збірае зімовымі вечарамі ў школе дарослых, чытае ім лекцыі. Аднак асветніцкая дзейнасць Лабановіча палешукоў не зацікавіла. 3 кожным разам іх прыходзіла ў школу ўсё менш.
Остальное не вместилось!! Зайди по ссылке там это есть http://www.school-city.by/index.php?option=com_content&task=view&id=1722&Itemi

Ответ от Василиса Прокопченкова[активный]
нет наверно</a><a href="https://twitter.com/vvaxa1" >&#160;

Ответ от 3 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с похожими вопросами и ответами на Ваш вопрос: краткое содержание на росстанях в полесской глуши
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*